viasna on patreon

У першай мінскай школе настаўнікаў абавязалі збіраць подпісы

2010 2010-10-19T19:45:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shkola-1-u-minsku.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома, адміністрацыя сярэдняй школы №1, якая месціцца ў Кастрычніцкім раёне сталіцы, загадала кожнаму настаўніку школы прынесці па 16 подпісаў за Аляксандра Лукашэнку.

Дзе і якім чынам настаўнікі павінны збіраць подпісы, кіраўніцтва школы не цікавіць. Дырэктарка школы перавышае свае службовыя абавязкі, у гэтым ўпэўнены юрыст Алег Волчак.

“Адміністрацыя гэтай школы прымушае сваіх падначаленых выконваць чужую волю. Сабраныя такім чынам подпісы павінны лічыцца не сапраўднымі. Акрамя таго, 61 артыкул Выбарчага кодэкса абсалютна адназнача кваліфікуе дзеянні адміністрацый устаноў і несяброў ініцыятыўных груп як антызаконныя. Фактычна парушэнне ВК можа пацягнуць за сабой прадугледжаную законам адказнасць, — падкрэслівае А.Волчак. -- Канешне, калі б настаўнікі гэтай школы звярнуліся са скаргай у Цэнтрвыбаркам, можна было б аспрэчыць дзеянні яе адміністрацыі і сапраўднасць сабраных подпісаў. Але, на жаль, гэта малаверагодна”, - лічыць Алег Волчак.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства