У Малечы адміністрацыі ўстановаў падпісваюць падначаленых за Лукашэнку
У мястэчку Малеч Бярозаўскага раёна падчас збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты А.Лукашэнкі выкарыстоўваецца адміністрацыйны рэсурс.
Загадчык Малецкай сельскай бальніцы Аляксандр Серада наказвае асабіста кожнаму супрацоўніку бальніцы прынесці пашпарт і ў яго кабінеце паставіць подпіс за Лукашэнку. Толькі адзіная супрацоўніца Тамара Клімчук на такі загад адказала, што нікому нічога не павінна, такім чынам не прыняўшы “прапанову” начальніка.
У аграфірме “Малеч” намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы Віталь Дзюк асабіста хадзіў па кабінетах і прапаноўваў работнікам падпісацца за дзеючага прэзідэнта. А ў Малецкай санаторна-лясной школе завуч Зоя Дземідовіч чакала работнікаў школы на вахце з падпіснымі лістамі за А.Лукашэнку.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”