viasna on patreon

“Рассакрэчаны” месцы працы сяброў Мінскай раённай камісіі

2010 2010-10-19T19:25:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/grupy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сайце Мінскага райвыканкама ў сяброў выбарчай камісіі з’явіліся іх месцы працы.

Як паведамлялася раней (www.spring96.org/be/news/36206 ), сайт Мінскага раённага выканаўчага камітэта змяшчаў толькі склад раённай камісіі і інфармацыю аб тым, якім шляхам кожны яе сябра быў вылучаны.

Зараз можна пабачыць, што ў спісе раённай камісіі шэсць чалавек з трынаццаці -- супрацоўнікі розных службаў райвыканкама, ад сацыяльнай да ідэалагічнай, вылучаныя ў тым ліку і шляхам збору подпісаў ад грамадзян. Акрамя таго, у склад камісіі ўваходзяць адзін дырэктар спартыўнай установы, два спецыялісты з кіраўніцтва раённых медыцынскіх устаноў, два педагогі (намеснік дырэктара ліцэю і кіраўнік прафсаюзу) і два кіраўнікі праўладных грамадскіх арганізацый раёна – ветэранскай і БРСМ.

Мінскія раённыя ўлады не сталі прыкладам для гарадскіх уладаў Мінска ў адкрытасці інфармацыі. Аб месцах працы сяброў тэрытарыяльных камісій сайт Мінгарвыканкама па-ранейшаму маўчыць. Такая закрытасць сталічнай уладнай эліты наводзіць на думку, што, верагодна, у гарадской і дзевяці раённых камісіях Мінска стаўленнікі прэзідэнцкай вертыкалі “робяць надвор’е” і ўплываюць на волевыяўленчыя працэсы яшчэ больш, чым гэта можа мець месца ў прысталічным раёне.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства