Берасцейшчына: Грамадзян пераконваюць у правільнасці цяперашняга курсу развіцця дзяржавы
21 кастрычніка ў Брэсцкай вобласці адбудзецца адзіны дзень інфармавання насельніцтва. У гэты дзень інфармацыйна-прапагандысцкія групы выканаўчых камітэтаў насельных пунктаў вобласці правядуць сустрэчы ў працоўных калектывах і з насельніцтвам па месцы жыхарства. Тэма сустрэчаў – “Усебеларускі народны сход – досвед дэмакратыі”.
На афіцыйным сайце Пінскага гарвыканкама размешчаны інфармацыйны матэрыял № 10, распрацаваны Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі Прэзідэнта, у якім падаецца “тыпавы праект выступу чальца прапагандысцкай групы”. Паводле зместу гэтага “апорнага канспекту”, падчас сваіх выступаў прапагандыстам неабходна падкрэсліваць стабільныя пазіцыі дзеючага прэзідэнта і правільнасць абранага курсу развіцця дзяржавы.
У пацверджанне гэтага варта прывесці адну цытату:
“Среди органов власти уровень доверия граждан Президенту Республики Беларусь по-прежнему наиболее высокий – 80%. Со II квартала 2008 г. он практически остается неизменным. Далее по степени доверия следуют: Правительство (Совет Министров) – 74%, Парламент (Национальное собрание) – 73%, местные органы власти – 70%. За последний год уровень доверия граждан данным властным структурам несколько вырос. Подавляющее большинство граждан (76,5%) считают, что деятельность нынешнего Президента Республики Беларусь отвечает интересам таких людей, какими являются они сами. И столько же респондентов (77,3%) согласны с утверждением, что под руководством нынешнего Главы государства Беларусь в целом развивается в правильном направлении”.
То бок, атрымліваецца, што грамадзян спрабуюць пераканаць у тым, што яны падтрымліваюць дзеючага прэзідэнта і абраны ім курс.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”