viasna on patreon

Мікалай Дзядок ня ведае, калі адбудзецца суд

2010 2010-10-19T11:34:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzjadok.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мікалай Дзядок, якому 1 кастрычніка прад’явілі абвінавачваньне ва ўдзеле ў акцыі каля генштаба Міністэрства абароны супраць беларуска-расейскіх вайсковых вучэнняў «Захад–2009» дагэтуль ня ведае, калі адбудзецца суд.

У лісце з СІЗА на Валадарцы ён піша: “Маю справу перадалі з Цэнтральнага РУУСа ў Галоўнае следчае ўпраўленне МУСа, але калі адбудзецца суд - пакуль невядома…

Мне прад’явілі абвінавачваньне ў арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства - дэманстрацыі 19 верасня 2009 года супраць вучэньняў “Захад-2009”, нібыта я кіраваў калонай, раздаваў марлевыя павязкі, балёнчыкі, праводзіў інструктаж. Ад самага пачатку допытаў я адмаўляю сваю віну…”

Характэрна, што з моманту затрыманьня да непасрэдна арышту Дзядка прайшло 29 сутак (у адпаведнасці з КПК РБ тэрмін затрыманьня падазраванага не можа перавышаць 3 сутак, а ў асобных выпадках па распараджэньні пракурора тэрмін можа быць прадоўжаны да 10 сутак).

Нагадаем, Мікалаю Дзядку 1 кастрычніка прад’явілі абвінавачваньне ва ўдзеле ў акцыі каля генштаба Міністэрства абароны супраць беларуска-расейскіх вайсковых вучэнняў «Захад–2009» па частцы 2 артыкуле 339 (Хуліганства, здзейсьненае групай асоб). Спачатку яго трымалі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, а 24 верасьня перавялі ў СІЗА на Валадарскага, дзе ён чакае суда па гэтай справе.

Па неафіцыйных звестках, на тэрыторыю Генштаба пад час акцыі 19 верасня 2009 года закінулі дымавую шашку.

Між тым, як паведамляе “Еўрапейскае радыё” , Студэнцкае прадстаўніцтва ЕГУ і Моладзевая ініцыятыва StudAlliance звярнуліся да грамадскасці з адкрытым лістом, з просьбай падтрымаць студэнта ЕГУ Мікалая Дзядка, які ўжо больш за месяц утрымліваецца ў СІЗА-1 г. Мінска.

Студэнты ЕГУ заклікалі супольнасць Беларусі, незалежныя моладзевыя арганізацыі, беларускіх праваабаронцаў праявіць салідарнасць ва ўсеагульнай маральнай падтрымцы Мікалая Дзядка, далучыцца да патрабавання неадкладна вызваліць яго з-за кратаў і спыніць пераследы грамадска актыўнай моладзі.

Адкрыты ліст “Салідарнасць з Мікалаем Дзядком”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства