viasna on patreon

Гродна: На збор подпісаў уплывае Інтэрнэт

2010 2010-10-19T09:27:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/el.smi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гродна працягваецца збор подпісаў за дэмакратычных прэтэндэнтаў у кандыдаты. Каманды апазіцыйных вылучэнцаў працуюць з рознай актыўнасцю. Рэгулярны збор подпісаў на пікетах праводзіцца за некалькіх прэтэндэнтаў – Рыгора Кастусёва, Андрэя Саннікава, Яраслава Раманчука, Віталя Рымашэўскага, Уладзіміра Някляева. Што датычыць іх асабістага прыезду, то першым горад над Нёманам наведаў Андрэй Саннікаў, на мінулым тыдні прыязджаў Рыгор Кастусёў, у бліжэйшы час чакаецца прыезд Яраслава Раманчука і, магчыма, Уладзіміра Някляева. З’яўляўся ў Гродне і Алесь Міхалевіч, праўда, у іншыя дні зборшчыкаў подпісаў за яго заўважана не было.

Назіральнікі адзначаюць характэрную асаблівасць цяперашняй выбарчай кампаніі ў параўнанні з 2006 годам: істотнае павышэнне ўплыву інтэрнэту. Тыя прэтэндэнты, якія маюць інтэрнэтны інфармацыйны рэсурс, маюць зараз і істотныя бонусы. Заўважана, што многія людзі прыходзяць на пікеты падпісвацца паводле абвестак, размешчаных у сеціве.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства