viasna on patreon

Аршанскі гарвыканкам заблытаўся ў выбарах

2010 2010-10-18T17:07:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pazly1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аршанскі гарвыканкам працягвае дэманстраваць цуды казуістыкі  ў сваіх рашэннях з нагоды выбараў. Так, на днях у мясцовай газеце было апублікавана рашэнне выканкама «Аб змяненні межаў участкаў для галасавання». Згодна з гэтым рашэннем ўнесены змены ў межы участкаў па выбарах ... у мясцовыя Саветы дэпутатаў, зацверджаныя 19 лютага 2010 г. рашэннем № 210 (!).

Але ж гэтыя выбары ўжо адбыліся 25 красавіка гэтага года. І вось праз паўгады пасля саміх выбараў аршанскія ўлады прымаюць рашэнне аб змене межаў участкаў. Гэта тое ж самае, што змяніць правілы гульні, якая ўжо даўно скончылася.

Па логіцы, калі аб ёй наогул можна тут казаць, такое рашэнне павінна пацягнуць як мінімум адмену вынікаў галасавання на ўчастках, чые межы змененыя.

Было б зразумела, калі гэтыя змены тычыліся межаў участкаў для галасавання ў маючых адбыцца выбарах Прэзідэнта. Дык не. Рашэнне № 1456 ад 11 кастрычніка, якім зацверджаны гэтыя ўчасткі, засталося без змяненняў.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства