viasna on patreon

Мінгандлю зацікавілася газетамі, якія рэкламуюць «Белсат»

2010 2010-10-18T14:55:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Рэдакцыя недзяржаўнай газеты «Информ-прогулка» атрымала афіцыйны запыт з Міністэрства гандлю з патрабаваннем тлумачэнняў з нагоды размяшчэння на яе старонках рэкламы спадарожнікавага тэлеканала «Белсат».

У прыватнасці, упраўленне абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай патрабуе, каб выданне да 22 кастрычніка прадаставіла яму копіі пасведчання аб сваёй дзяржаўнай рэгістрацыі; дакумент, які пацвярджаў бы юрыдычны статус замежнага рэкламадаўца («Белсата»); дамовы на вытворчасць і (альбо) размяшчэнне згаданай рэкламы і акты выкананых работ да іх; выпускі газеты, у якіх распаўсюджвалася згаданая рэклама, пачынаючы з красавіка гг.; пісьмовыя тлумачэнні «па сутнасці пытання».

Як вынікае з ліста, міністэрства ўжо мае падазрэнні наконт невыканання некаторымі выданнямі патрабаванняў закона «Аб рэкламе» і зараз «маніторыць» выданні, якія рэкламавалі на сваіх старонках «Белсат».

Сапраўды, яшчэ некалькі рэдакцый рэгіянальных газет пацвердзілі БАЖ, што атрымалі аналагічныя запыты, і зараз рыхтуюць пакеты дакументаў для адпраўкі ў Мінгандлю.

«Міністэртва гандлю, безумоўна, мае права правяраць выкананне заканадаўства аб рэкламе, а рэдакцыі СМІ мусяць яго выконваць, — пракаментаваў сітуацыю намеснік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец. — Нельга, аднак, не звярнуць увагі на тое, што ў масавым парадку праводзіцца праверка рэкламы менавіта тэлеканала „Белсат“, і да таго ж у перыяд выбарчай кампаніі».

Юрыст нагадвае, што на працягу гэтага года Мінгандлю выстаўляла таксама прэтэнзіі да рэкламы «Белсат TV» у газетах «Новы час» і «Народная воля».

Улады «ўзяліся» за «Новы час» (КОПІЯ ДАКУМЕНТА)

«Народную волю» аштрафавалі за Белсат

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства