Шэсце і мітынг на Дзяды ў Менску — 31 кастрычніка.
https://spring96.org/be/news/36515
2010
2010-10-18T16:50:36+0300
2010-10-18T16:50:36+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сябры Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі — БНФ падалі заяўку ў Мінгарвыканкам на правядзенне шэсця і мітынгу ў гонар дня памяці Дзядоў. Запланавана, што мемарыяльныя мерапрыемствы адбудуцца ў нядзелю 31 кастрычніка.
Збор удзельнікаў шэсця, а 10.30 каля будынка Гадзіннікавага заводу непадалёк ад ст. метро «Парк Чалюскінцаў».
11.00 — пачатак шэсця, якое пройдзе па праспекце Незалежнасці — вул. К. Каліноўскага — Сядых — Карбышава — Гамарніка — Мірашнічэнкі.
14.00 — пачатак мемарыяльнага мітынгу на тэрыторыі Народнага мемарыяла ў Курапатах.