viasna on patreon

Слонім: На пікеце Кастусёў асабіста, а за Лукашэнку – “Белая Русь”

2010 2010-10-18T16:38:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/slonim-piket-kastusey-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У нядзелю, 17 кастрычніка, у Слоніме каля ўваходу на рынак дзейнічалі чатыры пікеты па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты.

Подпісы збіралі за намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, які, дарэчы асабіста далучыўся да сяброў ініцыятыўнай групы, за лідэра грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” Уладзіміра Някляева, за сустаршыню аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Віталя Рымашэўскага і за дзеючага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку.

Дарэчы, за Аляксандра Лукашэнку гэта быў першы пікет у Слоніме. Збор подпісаў ажыццяўлялі актывісты слонімскай суполкі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. У іх журналісту ўдалося нарэшце даведацца, што ў Слоніме за Аляксандра Лукашэнку сабрана крыху больш за 5 тысяч подпісаў. У слонімцаў былі пытанні па падпісных лістоў Аляксандра Лукашэнкі. Людзі пыталіся: чаму ў падпісных лістах напісана дата нараджэння 30 жніўня 1954 года, калі на сайце прэзідэнта паведамляецца, што ён нарадзіўся 31 жніўня?

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства