viasna on patreon

Маладзечанская раённая камісія - прагульшчык

2010 2010-10-18T15:45:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hvoscik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Хвосцік

Аляксей Хвосцік

16 кастрычніка ў 13-30 юрыст БХК Аляксей Хвосцік накіраваўся ў Маладзечанскую раённую камісію па выбарах прэзідэнта, каб аформіць свае паўнамоцтвы назіральніка. Пры ўваходзе ў выканкам (а менавіта там размяшчаецца камісія) яго сустрэў супрацоўнік міліцыі, у якога Аляксей Васільевіч запытаў: ці можна прайсці ў памяшканне камісіі? Яму адказалі, што там нікога няма, паколькі ад пакоя ключы ніхто не браў. Тым не менш, А.Хвосцік прайшоў, каб пераканацца ў словах супрацоўніка міліцыі, але і на самой справе кабінет быў зачынены. У прыёмнай старшыні райвыканкама сакратарка сказала праваабаронцу, што з раніцы быў спадар Кавалевіч Валер’ян Ігнацьевіч, але ж ён не сябра камісіі, а кіраўнік справамі райвыканкама. Па якой прычыне ў суботу не працавала раённая камісія -- спадар Хвосцік паспрабуе высветліць з дапамогай старшыні ЦВК.

Нагадаем, што згодна з Метадычнымі рэкамендацыямі Цэнтральнай камісіі, у тэрытарыяльных камісіях устанаўліваецца дзяжурства сяброў камісіі: у буднія дні – з 10 да 19 гадзін (перапынак з 14 да 15), у суботу – з 10 да 14 гадзін. Аб рэжыме працы камісіі павінна быць вывешана аб’ява.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства