viasna on patreon

Пінск: Збор подпісаў без пасведчанняў

2010 2010-10-18T15:02:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/belaja-rus.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У пікетах, якія праводзіць пінская арганізацыя “Белая Русь” па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты А. Лукашэнкі, подпісы збіраюць людзі, якія не маюць пасведчанняў сяброў ініцыятыўнай групы. Мясцовы праваабаронца Аляксандар Рамановіч адзначыў, што жыхары Пінску некалькі разоў казалі яму пра такія выпадкі. Апошні раз гэта адбылося ў мінулую пятніцу, 15 кастрычніка. У пікеце побач з прахадной ААТ “Палессе” падпісныя лісты запаўняла жанчына, якая ў адказ на просьбу паказаць сваё пасведчанне выклікала намесніка па ідэалогіі гэтага прадпрыемства. Ідэолаг паведаміў, што подпісы збірае ён, а кабета проста дапамагае афармляць падпісныя лісты.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства