viasna on patreon

Абараняюць свае правы і свабоды

2010 2010-10-13T13:34:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гарадскі суд Брэста разглядае справу грамадскіх актывістаў Віктара Чайкоўскага і Валянціна Лазарэнкава аб парушэнні іх грамадзянскіх правоў з боку праваахоўных органаў. Сваё канчатковае рашэнне суд мусіць вынесці 14 кастрычніка.

 У дачыненні да Віктара Чайкоўскага і Валянціна Лазарэнкава міліцэйскі патруль правёў затрыманне і ператрус на падставе ананімнага званку, з якога нібы стала вядома аб распаўсюдзе актывістамі антыдзяржаўнай літаратуры.

Валянцін Лазарэнкаў лічыць, што ананімны званок не можа быць прычынаю, каб парушаць правы і свабоды грамадзян:

- Хаджу кожны дзень, як злачынца, бо кожны заўтра можа мяне абвінаваціць, што я нашу ганебную інфармацыю на прэзідэнта ў заплечніку, а што ў заплечніку можа быць? І дынаміт можа быць. Выбачце, але тады ўсе грамадзяне павінны голыя хадзіць і тое скажуць, што гэта нейкі мітынг з парушэннем законаў. Прадстаўнік органаў МУС кажа, што яны могуць рабіць усё.

Нагадаем, што інцыдэнт адбыўся 19 ліпеня на чыгуначным вакзале Брэста, калі Чайкоўскі і Лазарэнкаў вярталіся з Мінску, дзе ўдзельнічалі ў канферэнцыі, прысвечанай пытанням прадпрымальнікаў у Беларусі. З таго ж часу актывісты абараняюць свае правы і свабоды ў судзе.


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства