viasna on patreon

У Маладэчне Някляеў сам збіраў подпісы

2010 2010-10-18T13:50:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maladechna-piket-nieklaeu-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 кастрычніка ў Маладэчне адбыўся пікет, які прыцягнуў асаблівую ўвагу гараджан. Праз гучнагаварыцель далёка разносілася: “Тут адбываецца збор подпісаў за Ўладзіміра Някляева”. Акрамя таго, на пікеце прысутнічаў сам прэтэндэнт у кандыдаты.

Пікет па зборы подпісаў за вылучэнне Уладзіміра Някляева быў выстаўлены каля Цэнтральнай пошты. Калі з’явіўся сам Уладзімір Пракопавіч, вакол сабраліся людзі. Маладэчанцы падпісваліся, задавалі пытанні і фатаграфаваліся з прэтэндэнтам у кандыдаты.

Пастаяўшы на пікеце, спадар Някляеў разам са сваёй камандай прайшоўся па цэнтральных вуліцах Маладэчна.

Напрыканцы візіту ў Маладэчна Уладзімір Пракопавіч усклаў кветкі да помніка “Пакутнікам за Волю і Незалежнасць Беларусі”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства