viasna on patreon

Хоцімск: Подпісы збіраюць толькі за Кастусёва і Лукашэнку

2010 2010-10-18T13:35:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sbor-podpisey.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Хоцімскі раёне Магілёўскай вобласці працуюць дзве ініцыятыўныя групы па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Пра гэта распавёў назіральнік Валерый Каранкевіч.

 - Я зарэгістраваны назіральнікам пры Хоцімскай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, - расказвае Валерый Каранкевіч. - Вылучаўся назіральнікам па заяве выбаршчыкаў шляхам збору подпісаў. Уважліва адсочваю ўсе падзеі, якія так ці інакш звязаныя з выбарамі. Пакуль у Хоцімскім раёне збіраюць подпісы за прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сябры дзвюх ініцыятыўных груп – дзеючага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі і намесніка старшыні партыі БНФ Рыгора Кастусёва. Фактаў ціску на сяброў ініцыятыўных груп уХоцімскім раёне на дадзены момант зафіксавана не было.

Расказвае сябра ініцыятыўнай групы па вылучэнні Рыгора Кастусёва кандыдатам у прэзідэнты Анатолій Гужаў:

- У склад ініцыятыўнай групы Рыгора Кастусёва ў Хоцімскім раёне ўвайшло восем чалавек, з іх чатыры чалавекі актыўна збіраюць подпісы за яго вылучэнне. Асноўная праблемы ў нашай працы – гэта тое, што людзі практычна нічога не ведаюць ні пра аднаго з альтэрнатыўных кандыдатаў. Больш-менш на слыху толькі прозвішча Уладзіміра Някляева, бо летам у Хоцімску актыўна дзейнічалі актывісты кампаніі “Гавары праўду”. Таму кожнаму чалавеку даводзіцца вельмі доўга распавядаць пра нашага прэтэндэнта: расказваць, хто такі Рыгор Кастусёў, якія ў яго погляды і г. д. Таксама вельмі шмат людзей баіцца ставіць подпіс за вылучэнне дэмакратычнага прэтэндэнта, спасылаючыся на тое, што могуць узнікнуць праблемы на працы, што патрэбна браць крэдыт і г. д. Наогул, людзі вельмі запалоханы. Нягледзячы на ўсё гэта, подпісы збіраем, людзі падпісваюцца.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства