viasna on patreon

Баранавічы: цікавасць людзей да пікетаў паменшылася

2010 2010-10-18T11:56:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-piket-niaklav-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Баранавічах у выходныя дні колькасць пікетаў па зборы подпісаў за вылучэнне Уладзіміра Някляева павялічылася ў 2 разы. Сябры ягонай ініцыятыўнай групы ў працоўныя дні традыцыйна збіраюць подпісы выбаршчыкаў каля чыгуначнага вакзала “Баранавічы-Палескія”, ў цэнтры горада ля гандлёвага дому “Вясёлка” і на цэнтральным кірмашы. 16 і 17 кастрычніка пікеты дадаткова з’явіліся на “Палескім кірмашы” і на аўтобусным вакзале.

Грамадскі актывіст Вячаслаў Болбат адзначае, што ў апошнія дні цікавасць людзей да пікетаў значна паменшылася, аднак цалкам адмаўляцца ад гэтай формы збору подпісаў пакуль не збіраюцца. У выходныя дні баранавіцкія сябры ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева выехалі таксама ў раённыя цэнтры Ганцавічы і Ляхавічы, каб падтрымаць мясцовых зборшчыкаў подпісаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства