viasna on patreon

Баранавічы: Мікалай Чарнавус абураны неаб’ектыўным адказам з ЦВК

2010 2010-10-16T17:50:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/charnavus-mikalaj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 кастрычніка 2010 года мясцовы прадпрымальнік Мікалай Чарнавус, які скардзіўся на незаконны разгон міліцыяй  пікета па зборы подпісаў за Рыгора Кастусёва і Яраслава Раманчука,  атрымаў адказ з ЦВК за подпісам Мікалая Лазавіка.  

У адказе сакратар Цэнтрвыбаркама, спасылаючыся на інфармацыю Міністэрства ўнутраных спраў, паведамляе М.Чарнавусу, што ўчастковы інспектар “не прадпрымаў якіх-небудзь мераў па абмежаванні працы па зборы подпісаў”. Зборшчыку подпісаў даводзяць, што ўчастковы інспектар Баранавіцкага ГАУС, які забяспечваў ахову грамадскага парадку на тэрыторыі рынку, звярнуў увагу на групу грамадзянаў, што сабралася каля пікета. Каб пазбегнуць канфлікту, супрацоўнік міліцыі ў ветлівай форме звярнуўся да Вас і грамадзянаў, якія стаялі побач, з нагоды ўзніклай сітуацыі”. Такім чынам Мікалай Лазавік сцвярджае, што супрацоўнік міліцыі не разганяў пікет.

Мікалай Чарнавус вельмі абураны такім неаб’ектыўным адказам з ЦВК. Ён сцвярджае, што калі да пікета падыходзіў міліцыянер, там увогуле не было людзей, якія б гучна спрачаліся, на што указвае М.Лазавік у сваім адказе. Таму прадпрымальнік Чарнавус намераны далей змагацца за справядлівасць, бо ў адпаведнасці з рашэннем Баранавіцкага гарвыканкама ад 30.10.2010 года ён  меў поўнае права збіраць подпісы на тэрыторыі гарадскога рынка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства