viasna on patreon

Слонім: Медработнікаў і вайскоўцаў падпісалі за Лукашэнку

2010 2010-10-16T17:14:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vizy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У персанала Слонімскай дзіцячай паліклінікі ў мінулы аўторак, 12 кастрычніка, сабралі пашпарты і падпісалі іх за Аляксандра Лукашэнку. Пра гэта распавяла медсястра паліклінікі. Тое самае было зроблена і ў Слонімскай вайсковай брыгадзе.

Тым часам гараджане маюць магчымасць аддаць свае подпісы і за альтэрнатыўных прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта краіны. Адначасова тры пікеты па зборы подпісаў - у падтрымку Рыгора Кастусёва, Уладзіміра Някляева і Віталя Рымашэўскага – былі арганізаваны ў суботу, 16 кастрычніка, у цэнтры Слоніма каля ўваходу на мясцовы рынак. Слонімцы даволі ахвотна ставілі свае подпісы за гэтых кандытатаў. Здаралася, што некаторыя ахвотныя падпісацца не мелі пры сабе пашпартоў.

Па словах сябраў ініцыятыўных групаў, у горадзе на 16 кастрычніка было сабрана за Віталя Рымашэўскага каля 2 000 подпісаў, за Уладзіміра Някляева - каля 1 500, за Рыгора Кастусёва — каля 700.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства