viasna on patreon

Слонім: У выбаршчыкаў з’явілася магчымасць выказацца

2010 2010-10-15T16:15:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gs.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раённыя газеты Слоніма, Зэльвы і Дзятлава не жадаюць асвятляць ход выбарчай кампаніі ў сваіх рэгіёнах. Газеты апублікавалі на сённяшні дзень толькі звесткі аб стварэнні раённых камісій і невялікія паведамленні пра тое, дзе нельга праводзіць пікетаванні з мэтай збору подпісаў. На гэтым усё.

Адзінай крыніцай інфармацыі ў гэтых рэгіёнах з’яўляецца недзяржаўны масава-палітычны штотыднёвік “Газета Слонімская”, які выходзіць накладам 6 тысяч асобнікаў. Штотыднёвік у кожным нумары знаёміць чытачоў з тымі падзеямі, якія адбываюцца вакол  выбарчай кампаніі.У газеце пачала працаваць гарачая лінія “Выбары-2010”, куды ў любы час сутак могуць патэлефанаваць выбаршчыкі і падзяліцца сваімі думкамі і чаканнямі наконт прэзідэнцкіх выбараў.

Нядаўна на гарачую лінію патэлефанаваў пенсіянер са Слоніма Міхаіл Болцік і сказаў наступнае: “Наш прэзідэнт 16 гадоў ва ўладзе. Няўжо ён думае, што ўсё робіць правільна, і сваіх памылак не заўважае? Вядома, мне як пенсіянеру, перамены не патрэбны, мяне шмат што задавальняе. Але ж у мяне ёсць дзеці і ўнукі. І я думаю пра іх будучыню, а не пра сваю. Як так атрымліваецца, што іх зарплата аднолькава з маёй пенсіяй, а то і меншая? А маладым сёння неабходна выхоўваць дзяцей, карміць іх, утрымліваць сям’ю, апранацца і г.д. А на ўсё гэта трэба грошы. Упэўнены, што рэвалюцыі ніхто не хоча, яны нікому не патрэбна. Але кожны з нас хоча адчуваць сябе ў будучым больш камфортна, чым сёння. Таму наўмысна не заўважаць свае памылкі - гэта няправільна”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства