viasna on patreon

Гарадзенская афіцыйная прэса выбараў амаль не заўважае

2010 2010-10-14T14:53:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hazeta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гарадзенская прэса па-ранейшаму надзвычай скупа асвятляе ход выбарчай кампаніі ў рэгіёне. “Гродзенская праўда” ўвогуле ігнаруе тэму выбараў, замоўчваючы этап збору подпісаў. Рэгіянальная газета “Перспектива” размяшчае на сваіх старонках толькі агульную інфармацыю, знаёмячы чытачоў з каментарамі і выказваннямі кіраўніцтва Цэнтральнай выбарчай камісіі – Лідзіі Ярмошынай і Мікалая Лазавіка.

А газета “Вечерний Гродно” на гэтым тыдні адзначылася скупой інфармацыяй пра пікеты па зборы подпісаў і нечаканым казусам. У невялічкім матэрыяле карэспандэнткі Іны Грышук  «На улицах появились пикеты» сцвярджаецца, што актыўна збіраюць подпісы ініцыятыўныя групы пяці прэтэндэнтаў, а на фотаздымку дэманструецца  пікет Уладзіміра Някляева,  пра якога ў нататцы не сказана зусім нічога.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства