viasna on patreon

Баранавічы: Улётку пра клопат дзяржавы – у кожны дом

2010 2010-10-14T10:47:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/uliotkazhkh-13102010.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Баранавічах мясцовых паштальёнаў пад роспіс абавязалі распаўсюджваць інфармацыйную прадукцыю пад назвай “Государство для народа! Это должен знать каждый!” Яны павінны ў абавязковым парадку распісацца ў спецыяльна падрыхтаваных сшытках за тое, што абавязваюцца данесці гэтыя ўлёткі ў кожны дом і кватэру. Ва ўваходных дадзеных паведамляецца, што ўлётку надрукавала ААТ “Чырвоная зорка”. Агульны наклад гэтай каляровай прадукцыі вельмі ўражвае: 48 000 адзінак.

Ва ўлётцы паведамляецца, што насельніцтва нашай краіны аплочвае: за тэхнічнае абслугоўванне жылых дамоў толькі 40,9% ад агульнага кошту;  цяплавую энэргію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння адпаведна 31,6% ад фактычнага кошту; халоднае вадазабяспячэнне 34,2% ад рэальнага сабекошту; каналізацыю толькі 30,3% ад агульнага кошту. Аўтары ўлёткі падсумоўваць, што насельніцтва аплочвае толькі 37,05% жыллёва-камунальных паслуг, а дзяржава – 62,95%.

Сакратар ЖЭСа № 2 Ала Пятрушка паведаміла, што яна нічога не ведае аб гэтых улётках і параіла звярнуцца на цэнтральную пошту. Тут таксама не змаглі патлумачыць, хто з’яўляецца заказчыкам гэтай прадукцыі, а паведамілі толькі, што пошта выконвае загад вышэйстаячага начальства. Таму грамадскі актывіст Сяргей Гоўша, як атрымальнік гэтай улёткі, накіраваў пісьмо начальніцы Баранавіцкага раённага вузла сувязі І.Падвышэцкай. Ён пытаецца: 1) адкуль паступілі такія інфармацыйныя матэрыялы 2) ці абавязаны паштальёны дастаўляць такую інфармацыйную прадукцыю кожнаму жыхару горада і на падставе якога заканадаўчага акта выконваецца такая праца?

У сваю чаргу грамадскі актывіст Вячаслаў Болбат лічыць, што з’яўленне такіх інфармацыйных матэрыялаў падчас прэзідэнцкіх выбараў трэба разглядаць як дзяржаўную замову на захаванне станоўчага іміджу дзяржавы.

Так прадстаўнікі ўлады імкнуцца паказаць свой клопат аб выбаршчыках, такім чынам пераконваючы іх прагаласаваць за нязменнасць дзяржаўнай улады, якая “для народа”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства