viasna on patreon

Мазыр: Кіраўнік выканкаму абяцае прапрацаваць пытанне аб выбарчых стэндах

2010 2010-10-14T08:17:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cieliapun.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Целяпун

Уладзімір Целяпун

Праваабаронца з Мазыра Уладзімір Целяпун 13 кастрычніка меў сустрэчу са старшынёй Мазырскага раённага выканаўчага камітэта Уладзімірам Дворнікам. Ён звярнуў увагу кіраўніка раёна на адсутнасць у горадзе інфармацыйных стэндаў па выбарах – гэта датычыць электаральных кампаній усіх узроўняў.

“Існуючыя інфармацыйныя стэнды падчас выбараў становяцца прадметам напружанасці, асабліва падчас агітацыйнай кампаніі, паміж групамі падтрымкі пэўнага кандыдата і ўстановамі культуры, якія размяшчаюць перыядычна там свае аб’явы аб маючых адбыцца мерапрыемствах: дыскатэках, фільмах і г.д.,” - адзначыў Уладзімір Целяпун .

Праваабаронца прапанаваў старшыні райваканкаму зрабіць асобныя стэнды, якія будуць выстаўляцца падчас выбарчых кампаніяў – як гэта ўжо практыкавалася ў іншых гарадах краіны на мінулых выбарах. Старшыня Мазырскага раённага выканаўчага камітэта  паабяцаў прапрацаваць гэтае пытанне.

Падчас сустрэчы Уладзімір Целяпун таксама перадаў кіраўніку Мазырскага раёна літаратуру аб дзейнасці праваабарончых арганізацый Беларусі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства