Бабруйскія СМІ не асмельваюцца нават пералічыць прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду
Бабруйскія газеты ад 13 кастрычніка выйшлі з матэрыяламі на выбарчую тэматыку.
У № 41-м недзяржаўнай газеты “Коммерческий курьер” (гэта газета з самым вялікім накладам у горадзе ў 15322 экз.) надрукавалі матэрыял “В поддержку Президента”. У ім аўтар Галіна Чырук распавядае пра збор подпісаў, праведзены ў скверы кінатэатра “Таварыш” сябрамі ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі. Пры гэтым пра ініцыятыўныя групы апазіцыйных прэтэндэнтаў, якія штодзень збіраюць подпісы каля лазні на вуліцы Мінскай і кожныя выходныя на рынкавай плошчы – ні слова.
Артыкул пад назвай “Сколько будет кандидатов?” надрукаваны ў № 81-м газеты гарвыканкама “Бабруйскае жыццё”. Яго аўтар Аляксандр Цімафееў піша, што “пикеты располагаются в наиболее людных местах и каждый избиратель имеет возможность поставить свой автограф в поддержку того или иного претендента”. Але прозвішчы гэтых прэтэндэнтаў, зноў жа, не называюцца. Затое ў гэтым жа артыкуле пазначана, што за Лукашэнку сабрана больш за 600 тысячаў подпісаў. “Цифра эта наверняка увеличится, люди идут, чтобы поддержать Александра Лукашенко. В том числе и в городе на Березине” – рэзюмуе Аляксандр Цімафееў.
Прозьвішчы прэтэндэнтаў ад апазіцыі не пабаялася агучыць недзяржаўная газета “Вечерний Бобруйск”. У 79-м нумары ад 13 кастрычніка ў ёй выйшаў артыкул пад назвай “Гайд-парк по-бобруйски”. Аўтар матэрыяла Дзмітры Растаеў аб’ектыўна распавёў пра збор подпісаў ініцыятыўнымі групамі Рыгора Кастусёва, Віталя Рымашэўскага, Яраслава Раманчука, Уладзіміра Някляева і Аляксандра Лукашэнка.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”