У Пінску кабельныя тэлесеткі спынілі паказ
https://spring96.org/be/news/36334
2010
2010-10-13T15:35:38+0300
2010-10-13T15:35:38+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёння пастаўшчык паслуг кабельнага тэлебачання ў Пінску -- кампанія “Эфир-ТВ» спыніла паказ усіх тэлепраграм да 15 гадзін. Зранку па экранах тэлевізара прайшоў бягучы радок з інфармацыяй аб тым, што тэлетрансляцыя перарываецца з-за тэхнічнай прафілактыкі. Раней ”Эфир ТВ» аб спыненні тэлепаказу сваіх абанентаў папярэджваў за суткі.
Такая ж сітуацыя і з вяшчаннем у Беларусі расійскіх каналаў ГРТ, НТВ і РТР – яно спынена зраніцы ў сераду з-за «тэхнічнай прафілактыкі».
Нагадаем, сёння ў Крамлі праводзіцца прэс-канферэнцыя кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Сяргея Нарышкіна з прадстаўнікамі беларускіх СМІ на тэму «актуальнай сітуацыі ў беларуска-расейскіх стасунках».