viasna on patreon

“Як вы ведаеце, у прэзідэнта дзве даты нараджэння, адна з якіх па пашпарце”

2010 2010-10-13T14:11:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stend-z-lukashenka-gomel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 кастрычніка ў Гомелі ля ўнівермагу праводзілі пікет сябры ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за Аляксандра Лукашэнку. На стэндзе была змешчана інфармацыйная ўлётка з біяграфічнымі дадзенымі дзеючага кіраўніка дзяржавы. Біяграфія пачыналася са словаў «Аляксандр Лукашэнка нарадзіўся 31 жніўня 1954 года». Гэта зацікавіла мінакоў, бо ў падпісных лістах за магчымага кандыдата была іншая дата – 30 жніўня 1954 года.

Двое маладых людзей спыталіся ў сябраў ініцыятыўнай групы, чаму пазначаны розныя даты нараджэння. Адна з іх, кіраўнік аддзела па справах моладзі адміністрацыі Цэнтральнага раёна Гомеля Вольга Дацэнка, патлумачыла: «Як вы ведаеце, у прэзідэнта дзве даты нараджэння, адна з якіх па пашпарце. Вось тое, што па пашпарце, і напісана ў нас у падпісных лістах. А чаму так – я не ведаю».

Цікава, што 13 кастрычніка тэкст інфармацыйнай улёткі быў зменены: дата нараджэння была пазначана як 30 жніўня. Уважлівыя людзі здзівіліся такой змене даты нараджэння за ноч. «А можа, гэта наогул розныя людзі? Учора быў дзень нараджэння 31-га, сёння ўжо напісалі 30-га. Наогул, уводзяць людзей у зман», - заўважыў гамяльчанін Сцяпан.

Акрамя біяграфічных дадзеных, ўлётка ўтрымлівае інфармацыю, якую можна разглядаць як агітацыю: «Дзейнасць Лукашэнка неаддзельная ад жыцця краіны, жыцця працоўных калектываў і простых людзей. Няма ні адной характэрнай падзеі ў жыцці Беларусі апошніх

5 - 7 гадоў, на якія б не аказалі ўплыў энергія, воля гэтага чалавека, які працуе ў імя сваёй Айчыны і сваіх суграмадзян і заўсёды знаходзіць час, каб сустрэцца з працоўнымі калектывамі, выслухаць іх меркаванне, аказаць падтрымку. Лукашэнка карыстаецца вялікім аўтарытэтам і ў нашай краіне, і за мяжой. Многіх пакарае яго сумленнасць і шчырасць, воля і настойлівасць, энергія і пастаянная гатоўнасць вучыцца ва ўсіх, з кім зводзіць лёс», - падаецца ў «біяграфічных звестках».

Таксама да выбаршчыкаў даводзіцца, што, «нягледзячы на беспрэцэдэнтны знешні ціск і спробы адкрытага ўмяшання з боку шэрага краін ва ўнутраныя справы Беларусі, у сакавіку 2006 года Лукашэнка, набраўшы 83% галасоў выбаршчыкаў, атрымаў пераканаўчую перамогу і быў пераабраны на пасаду Кіраўніка беларускай дзяржавы».

Дарэчы, учора, 12 кастрычніка, назіральнікі былі сведкамі, як дзве жанчыны, па выгляду – бяздомныя, хацелі падпісацца за Лукашэнку не па пашпарце, а па даведцы аб вызваленні з калоніі. У гэтым ім было адмоўлена. Але жанчыны настойвалі, і казалі, што «Лукашэнка – гэта наш бацька, мы заўсёды былі за яго і заўсёды будзем за яго. Бо ён – наш родны бацька». Таксама ля пікету ў падтрымку кіраўніка дзяржавы знаходзіўся нецвярозага стану, які голасна заклікаў мінакоў падпісацца за Лукашэнку.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства