viasna on patreon

У Расонах і Паставах адмянілі рашэнне наконт абмежаванняў па пікетах

2010 2010-10-12T18:53:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vitebskhorispolkom.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прынятыя райвыканкамі  рашэнні пра пералік месцаў, дзе нельга выстаўляць пікеты па зборы подпісаў, вырашылі адмяніць “з улікам наяўнай практыкі”

На афіцыйным сайце Пастаўскага райвыканкама з’явілася паведамленне http://postavy.vitebsk-region.gov.by/ru/vybory_president  пра адмену  рашэння мясцовых уладаў ад 20-га верасня. “Месцы, забароненыя для правядзення  пікетавання з мэтаю сбору подпісаў выбаршчыкаў для вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты  Рэспублікі Беларусь не вызначаць”, -- напісана ў новай пастанове райвыканкаму ад 6-га кастрычніка.

Расонскі райвыканкам таксама паведамляе http://rossony.vitebsk-region.gov.by/vybory_presidenta на сваім сайце, што адпаведнае рашэнне ад 20-га верасьня страціла сілу, а новае – пра адмену забароны на пікетаванне ў пэўных месцах – пачынае дзейнічаць з 6-га кастрычніка.

Верагодна, пастаўскія і расонскія ўлады пайшлі следам за чыноўнікамі абласнога цэнтра: сёлета Віцебскі гарвыканкам не вызначаў месцаў, забароненых для збору подпісаў – нават не прымаў такога рашэння.

У абласным цэнтры дзейнічаюць штодня ад трох да сямі пікетаў па зборы подпісаў за розных патэнцыйных кандыдатаў, і праходзіць пікетаванне ў самым цэнтры Віцебску – уздоўж вуліцы Леніна. У райцэнтрах палітычная актыўнасць меншая: да прыкладу, у Паставах  выстаўляецца пікет толькі па зборы подпісаў за Віталя Рымашэўскага.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства