viasna on patreon

Івацэвіцкая пракуратура ўхілілася ад ацэнкі дзеянняў сябра ініцыятыўнай групы

2010 2010-10-12T18:45:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prakuratura.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева Станіслаў Халадовіч атрымаў адказ з Івацэвіцкай пракуратуры на сваю скаргу. Яму паведамілі, што яго скарга накіравана ў Брэсцкую абласную выбарчую камісію для разгляду па сутнасці.

Станіслаў Халадовіч прасіў пракурора Івацэвіцкага раёна правесці праверку адпаведнасці закону метадаў збору подпісаў сябрам ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнка, дырэктарам сш №4, дэпутатам абласнога Савета Таццянай Касавец і прыняць належныя меры ў сувязі з выкарыстаннем ёю адміністрацыйнага рэсурса.

Каб дапамагчы Касавец, кіраўнікі дзіцячага садка “Вясёлка”, ліцэя, бальніцы папярэджвалі падначаленых, каб прынеслі пашпарты і для подпісаў за Лукашэнку калектывы збіралі ў зале.

  “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства