Бяроза: ЦВК рэкамендуе райвыканкаму своечасова паведамляць пра выбарчыя мерапрыемствы
Тамара Шчапёткіна і Сяржук Русецкі з Бярозы атрымалі адказ з Цэнтральнай выбарчай камісіі на сваю скаргу адносна таго, што ім не паведамілі пра час правядзення паседжання прэзідыуму Бярозаўскага райвыканкама і Бярозаўскага райсавета па фармаванні раённай выбарчай камісіі.
У адказе за подпісам старшыні камісі Лідзіі Ярмошынай гаворыцца аб тым, што Выбарчым кодэксам не ўстаноўлены патрабаванні да парадку інфармавання мясцовымі выканаўчымі і прадстаўнічымі органамі пра дату, час і месца паседжання. Мясцовыя органы маюць права самастойна вызначаць спосаб і парадак інфармавання пра сваю працу па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў.
Разам с тым паведамілі, што ЦВК рэкамендавала Бярозаўскаму райвыканкаму своечасова размяшчаць інфармацыю пра мерапрыемствы па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў.
Тамара Шчапёткіна і Сяржук Русецкі пісьмова прасілі старшынь Бярозаўскага райвыканкама і Бярозаўскага райсавета паведаміць ім пра час паседжання. “Праваабаронцы за свабодныя выбары”