Брэсцкая вобласць: Кіраўнікі тэрытарыяльных камісій – мясцовая ўлада
Афіцыйны сайт Брэсцкага аблвыканкаму (brest-region.by) апублікаваў дадзеныя аб старшынях, намесніках старшыняў і сакратарах тэрытарыяльных камісіяў па выбарах прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. У інфармацыі змешчаны імёны, пасады і месцы працы людзей, якія кіруюць камісіямі. Пра іншых сябраў камісій ніякай інфармацыі няма ўвогуле.
Згодна з апублікаванай інфармацыяй можна заўважыць, што у “першую тройку”, амаль усіх выбарчых камісіяў, уваходзяць чыноўнікі мясцовых выканкамаў, кіраўнікі буйных прадпрыемстваў і дзяржаўных установаў. Як правіла, яны і займаюць пасаду старшыні камісіі. Праўда ёсць і выключэнні. Сябрамі кіруючых ворганаў тэрытарыяльных камісіяў берасцейшчыны сталі пяцёра пенсіянераў і адзін прыватны прадпрымальнік. А ў Ленінскай раённай выбарчай камісіі горада Брэста старшынёй абрана пенсіянерка Наумавец Тамара Уладзіміраўна.
Крыху статыстыкі:
Усяго па Брэсцкай вобласці сфармавана 21 тэрытарыяльная камісія. Старшынямі камісіяў сталі: 12 чыноўнікаў выканкамаў; 7 кіраўнікоў прадпрыестваў і ўстановаў; 1 – старшыня абласной арганізацыі прафсаюзаў; 1 пенсіянер. Намеснікамі старшыняў сталі: 6 выканкамаўскіх чыноўнікаў; 10 кіраўнікоў прадпрыемстваў і ўстановаў; 3 прадстаўнікі прафсаюзаў; 1 пенсіянер; 1 індывідуалны прадпрымальнік. Сакратарамі камісіяў абралі: 14 чыноўнікаў выканкамаў; 3 пенсіянераў; 3 прадстаўніка прадпрыемстваў і установаў; 1 прадстаўнік абласной арганізацыі БРСМ.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”