viasna on patreon

Сяргей Усцінаў: Умовы ўтрыманьня ў беларускіх ізалятарах прыраўноўваюцца да катаваньняў

2010 2010-10-12T15:57:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/drot.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца Сяргей Усцінаў паведаміў, што Ігар Чапіга, які выйшаў на волю па справе аб падпале Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў, адсядзеўшы агулам 9 сутак у ІЧУ, падаў скаргі ў пракуратуру і суд на неналежныя ўмовы ўтрыманьня ў ізалятары.
Умовы, у якіх ён адбываў 9 сутак, з'яўляюцца жорсткімі, бесчалавечнымі і зневажаюць чалавечую годнасьць. Тэмпературны рэжым, калі ўначы ўсяго 7-9 градусаў, інакш як катаваньнем не назавеш. Ігар Чапіга збіраецца падаць зыскавую заяву ў суд аб кампенсацыі маральнай шкоды за знаходжаньне досыць працяглы час у ІЧУ.
”Крымінальна-працэсуальны кодэкс Беларусі прадугледжвае затрыманьне асобы, падазраванай ў здзяйсьненьні злачынства тэрмінам да 72 гадзін, менавіта таму Ігара перазатрымлівалі тройчы па розных крымінальных справах. А паколькі яго вызвалілі не прад'явіўшы ніякіх абвінавачаньняў, то любы чалавек, а тым больш невінаваты, мае права патрабаваць у судовым парадку пакрыцьця маральнай шкоды”, - каментуе сітуацыю Сяргей Усцінаў.
На думку праваабаронцы, такую практыку, калі людзей затрымліваюць без дастатковых на тое падстаў, трэба выкараняць, у тым ліку з дапамогай зваротаў у суды.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства