viasna on patreon

Прадпрымальнікі паставілі Лукашэнку ўльтыматум

2010 2010-10-08T15:42:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gorbachou.jpg
Фота БелаПАН

Фота БелаПАН

Прадпрымальнікі заклікаюць улады скасаваць законапраект аб малым і сярэднім бізнесе, які можа падпісаць Аляксандр Лукашэнка.

Больш за 8 тысяч сабраных подпісаў пад гэтым патрабаваннем лідар кампаніі “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва” Віктар Гарбачоў збіраецца перадаць у Адміністрацыю прэзідэнта.

Лідар прадпрымальніцкага руху заявіў, што законапрает быў прыняты без кансультацый з прадстаўнікамі малога і сярэдняга бізнесу, якія маюць альтэрнатыўны варыянт дакумента.  Прадпрымальнікі выставілі ўльтыматум: калі ўлада не прыслухаецца да іх меркавання, то згубіць на выбарах каля мільёна галасоў.

– Гэта адказ прадпрымальнікаў на тое заканадаўства, якое падсоўвае нам улада. Улада выстаўляе нам свае патрабаванні, а мы патрабуем таго, каб нашая дзяржава эканамічна развівалася пры нашай падтрымцы. Агулам з чальцамі сем'яў нас мільён. Мы высоўваем патрабаванне: "Законапраект мае быць прыпынены, мусціь быць распрацаваны пры нашым непасрэдным удзеле. У выпадку невыканання нашых патрабаванняў гэты мільён не будзе галасаваць за сённяшнюю ўладу. Мы смела можам сказаць Ярмошынай: "Калі Вы гэты мільён намалюецце Лукашэнку, гэта хлусня. Гэты мільён будзе адстойваць свае інтарэсы па заканадаўстве іншым чынам: ад збору подпісаў да Плошчы", – адзначыў Віктар Гарбачоў.

Прадпрымальнікаў падтрымаў лідар кампаніі “Гавары праўду” Уладімір Някляеў. Актывісты кампаніі дапамаглі прадпрымальнікам у зборы подпісаў, а сам палітык паабяцаў аўтарам звароту, што закон аб падтрымцы прадпрымальнікаў будзе першым дакументам, які ён падпіша ў выпадку свайго абрання на пасаду прэзідэнта краіны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства