viasna on patreon

Барысаў: Пікеты выконваюць больш прэзентатыўную функцыю

2010 2010-10-12T09:37:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chislo2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Барысаўскія сябры ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава падлічылі хуткасць збору подпісаў за патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты. Сем подпісаў у гадзіну ў сярэднім збірае адзін зборшчык, які ходзіць па кватэрах шматпавярховак.

"Я лічу, што гэта вельмі прыстойная хуткасць, - распавядае сябра ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава Дзмітрый Бародка з Барысава. - Калі ўлічыць, што ў барысаўскай групе Саннікава больш  за чатыры дзясяткі чалавек, то толькі за адну гадзіну мы збіраем у сярэднім 280 подпісаў".

Ужо цяпер "саннікаўцы" ў Барысаве сабралі больш за тысячу подпісаў. "Самым эфектыўным спосабам можна лічыць абыход кватэр, - кажа Дзмітрый Бародка. - Але мы яшчэ збіраем подпісы і на пікетах. Пікеты, хутчэй, выконваюць больш презэнтатыўную функцыю. У мінулыя выходныя нашы зборшчыкі стаялі з пікетам каля барысаўскага кінатэатра "Перамога". Побач з намі збіралі подпісы за Лукашэнку. Дзіўна - за гадзіну да "лукашэнкаўцаў" не падышоў ні адзін чалавек. Мы ж паспелі сабраць подпісы ў трох дзясяткаў барысаўчан".

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства