viasna on patreon

Мінск: Месцы працы сябраў усіх выбарчых камісій, акрамя абласной, засакрэчаны?

2010 2010-10-11T18:22:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shukalnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Хоць на сайце Мінгарвыканкаму і змешчаны склад Мінскай гарадской і дзевяці раённых выбарчых камісій, ніводнага месца працы і займаемай пасады не ўказана. Можна здагадацца, дзе працуюць тыя сябры камісій, якія вылучаліся ў іх склад ад працоўных калектываў. Але якую пасаду гэтыя людзі займаюць у гэтых калектывах і ці працуюць у іх увогуле, з ін фармацыі на сайце незразумела.

Сайт Мінскага абласнога выканаўчага камітэту, аднак, інфармуе грамадскасць пра склад абласной камісіі больш шырока, чым гэта робяць гарадскія органы ўлады. Улады вобласці змясцілі інфармацыю і пра месцы працы і пасады сяброў камісіі, і пра тое, ад якіх арганізацый яны былі вылучаны. У назвах пасад большасці людзей, якія працуюць у выбарчай камісіі, сустракаюцца словы “дырэктар”, “начальнік”, “галоўны”, “загадчык”, што яскрава кажа пра высокія пасады. Невялікі аналіз месцаў працы пераконвае, што высокія пасады гэтых людзей належаць да розных сфер дзейнасці - ад медыцыны і адукацыі да органаў улады і камерцыйных структур. У той жа час кідаецца ў вочы, што два апазіцыянеры, уключаныя ў склад абласной выбарчай камісіі ад партыі “Справядлівы Свет” і грамадскай арганізацыі БНФ “Адраджэнне”, з’яўляюцца беспрацоўным і пенсіянерам.

Цікава, што сайт Мінскага райвыканкама пайшоў шляхам гарадскіх, а не абласных уладаў. Пра месцы працы і пасады сяброў Мінскай раённай выбарчай камісіі таксама няма інфармацыі. Толькі той чытач сайту, якія пражывае ў Мінскім раёне альбо працуе ў адной сферы з сябрамі камісіі, можа ведаць, што, прыкладам, ад працоўнага калектыву бальніцы вылучаны галоўны ўрач пенсійнага ўзросту, а частка ўрачоў раёна вымушана займацца, акрамя сваёй так неабходнай для людзей сяла справы, яшчэ і працай у выбарчай камісіі…  Для старонняга назіральніка такія рэчы застаюцца сакрэтам.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства