viasna on patreon

Гомель: Нечаканая ўвага да апазіцыйных пікетаў з боку дзяржаўнага тэлебачання

2010 2010-10-11T18:00:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/semka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Збор подпісаў у падтрымку магчымых кандыдатаў у прэзідэнты пачаўся 30 верасня, у Гомелі за гэты час было праведзена мноства пікетаў за дэмакратычных прэтэндэнтаў.  

11 кастрычніка ўвагу да пікетаў па збору подпісаў у Гомелі праявіла дзяржаўнае тэлебачанне. Раніцай да пікету па зборы подпісаў за Уладзіміра Някляева каля ўнівермагу «Гомель» падыйшлі супрацоўнікі БТ.

«Яны не прадставіліся, нічога не пыталіся, проста нацэлілі камеру і пачалі здымаць. Расцэньваю гэта як спробу запалохаць людзей, якія у гэты час аддавалі свае подпісы за Някляева. Дарэчы, я не даваў сваю згоду, каб мяне здымалі, аб чым і папярэдзіў аператара і карэспандэнта. На гэта яны адказалі, што, маўляў, мы выконваем заданне», - распавёў сябра ініцыятыўнай групы Кастусь Жукоўскі.

Каля 16 гадзін пікет пачалі здымаць на відэакамеру супрацоўнікі першага гарадскога канала. Праўда, яны прадставіліся і папрасілі дазволу на тое, каб здымаць удзельнікаў пікету.

Ля універмага «Гомель» 11 кастрычніка збіралі подпісы за Уладзіміра Някляева, Андрэя Саннікава і Мікалая Статкевіча. З раніцы тут таксама стаялі сябры ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі, але праз гадзіну сыйшлі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства