Слонім: Адміністрацыя медколеджа забараніла навучэнцам збіраць подпісы
https://spring96.org/be/news/36179
2010
2010-10-11T15:17:58+0300
2010-10-11T15:17:58+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/medkaledzh.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Слонімскім дзяржаўным медыцынскім коледжы адміністрацыя навучальнай установы ў вуснай форме забараніла сваім навучэнцам прымаць удзел у зборы подпісаў.
Пра гэта паведамілі самі навучэнцы. Ім не дазваляецца ставіць свае подпісы ў падтрымку кандыдатаў, знаходзіцца ў месцах, дзе ідзе збор подпісаў і самім у гэтым ўдзельнічаць.
Аднак намесніца дырэктара па выхаваўчай працы коледжа Людміла Іванова сказала, што пра такі факт яна чуе ўпершыню.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”