viasna on patreon

Пікет каля Жыровіцкага манастыра

2010 2010-10-11T15:08:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhyroviczy-podpisy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У мінулыя выходныя, 9 і 10 кастрычніка, у вёсцы Жыровічы, каля сцен вядомага на ўсю Еўропу Жыровіцкага манастыра, адбыліся пікеты па зборы подпісаў у падтрымку Віталя Рымашэўскага. Дазвол на пікет даў ідэалагічны аддзел Слонімскага райвыканкама.

Па словах зборшчыка подпісаў Алеся Масюка, пікет наладжаваўся ў першую чаргу дзеля таго, каб людзі больш даведаліся пра мяркуемага кандыдата ў прэзідэнты.

“Да нас падыходзілі турысты, якія прыязджаюць у Жыровічы з усёй Беларусі, а таксама семінарысты Мінскіх духоўнай семінарыі і акадэміі, што месцяцца ў Жыровічах, навучэнцы Жыровіцкага агра-тэхнічнага каледжа. Яны пыталіся, хто такі Віталь Рымашэўскі, бо нічога не ведаюць пра яго, як і пра іншых патэнцыйных кандыдатаў, акрамя Лукашэнкі. Тыя, у каго з сабой былі пашпарты, ахвотна ставілі свае подпісы за Віталя Рымашэўскага”, - распавёў Алесь Масюк.

У выходныя дні пікеты па зборы подпісаў Віталя Рымашэўскага, Уладзіміра Някляева, Рыгора Кастусёва, Андрэя Саннікава адбыліся ў Слоніме і ў сельскай мясцовасці Слонімскага раёна. Пікетаў за Аляксандра Лукашэнку на Слонімшчыне пакуль бачна не было.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства