Затрыманы наклад газэты “Віцебскі кур’ер”
https://spring96.org/be/news/36174
2010
2010-10-10T18:04:00+0300
2010-10-10T18:04:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/ramniou.jpg
У Лёзьне затрымалі дырэктара незалежнай газэты «Віцебскі кур’ер» Віктара Рамнёва. Яго затрымалі без тлумачэньня прычын па дарозе з Смаленску, калі спадар Рамнёў вёз з друкарні 11 тысяч асобнікаў чарговага накладу выданьня.
Адна з заснавальніц «Віцебскага кур’ера» Вольга Карач мяркуе, што затрыманьне зьвязана з прэзыдэнцкімі выбарамі, бо «Віцебскі кур’ер» праводзіць адмысловую акцыю для кандыдатаў у прэзыдэнты: адна паласа кожнага нумару прапанавана для выступу кожнага з прэтэндэнтаў. Ужо было надрукавана сем такіх інтэрвію, у затрыманым нумары было два такія выступы: Юрыя Глушакова і Сяргея Рыжова.