viasna on patreon

Супрацоўнік Аставецкага райвыканкама абразіў актывіста падчас суду

2010 2010-10-08T14:37:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kruk-ivan-1.jpg

Актывіст Руху "За Свабоду" Іван Крук падаў з гэтай нагоды скаргу ў РАУС.

Кіраўнік справамі Астравецкага райвыканкама, старшыня Астравецкай выбарчай камісіі падчас сёлетніх мясцовых выбараў сп. Зімніцкі не здолеў стрымаць сваіх негатыўных эмоцый ды пачаў гучна абражаць словамі Івана Крука наўпрост падчас судовага паседжання, на якім разглядалася адміністратыўная справа актывіста.

Справа паводле артыкула 9.2 КаАП РБ ("паклёп") была ўзбуджана па заяве раённых чыноўнікаў. Яны катэгарычна абвяргалі сцверджанне Івана Крука, што выбаркамаўскія акты праверкі подпісаў грамадзян у яго падтрымку, якія нібыта выкрылі фальшаванні з боку ініцыятыўнай групы, − падробныя.

Раз'юшанага спадара Зімніцкага спрабавалі супакоіць старшыня Астравецкага суду сп. Демешчык, супрацоўнікі Астравецкага райвыканкама, дзяжурны міліцыянт − ды ўсё марна.

Актывіст Руху "За Свабоду" Іван Крук у сваёй заяве на імя начальніка Астравецкага РАУС сп. Дамуця просіць правесці праверку па гэтаму здарэнню ў раённым судзе і прыцягнуць да адміністратыўнай адказнасці  сп. Зімніцкага, у дзеяннях якога ёсць усе прыкметы здзяйснення адміністратыўнага правапарушэння (арт. 9.3 КаАП РБ).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства