Мінск: Актывіст ініцыятыўнай групы Саннікава аштрафаваны
https://spring96.org/be/news/36145
2010
2010-10-11T11:51:26+0300
2010-10-11T11:51:26+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёння, 11 кастрычніка, суд Заводскага раёна аштрафаваў Іллю Шчарбінскага за “дробнае хуліганства” - па арт.17.1 КаАП РБ. Актывіст быў затрыманы 10 кастрычніка, калі ішоў да свайго пікета са сцягам кампаніі “Еўрапейская Беларусь”.
Пра гэта паведаміла сябра ініцыятыўнай групы А.Саннікава, якая разам з калегамі ўчора цягам дня спрабавала высветліць, дзе знаходзіцца затрыманы.
- Мы абтэлефанавалі ўсе РАУСы, Акрэсціна, бальніцы. А яго, як высветлілася, трымалі ў Заводскім РУУСе і не давалі ніякай інфармацыі пра яго затрыманне, - распавяла жанчына.
Пасля суда Ілля Шчарбінскі на сувязь пакуль не выходзіў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”