Жодзіна: Маладому спецыялісту пагражаюць звальненнем за распаўсюд незалежнага выдання
https://spring96.org/be/news/36102
2010
2010-10-09T15:59:37+0300
2010-10-09T15:59:37+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/uvolnenie.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Маладога спецыяліста ВА “БелАЗ” Андрэя Зубру, які 27 верасня быў затрыманы за распаўсюд незалежнага выдання “Тут і цяпер”, на днях выклікаў да сябе начальнік аддзела кадраў прадпрыемства В.Шляхцін. Ён папярэдзіў актывіста аб тым, што ў таго хутка заканчваецца тэрмін працоўнага кантракту і параіў яму добра падумаць пра сваю будучыню, бо калі надалей ён будзе праяўляць грамадскую актыўнасьць - можа пазбавіцца сваёй працы.
А 7 кастрычніка, праз 10 дзён пасля затрымання, Андрэя выклікалі ў аддзяленне міліцыі, дзе на яго быў складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні па ч.2 арт. 22.9 КаАП : “незаконны ... распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі”.