Наклад газеты “Витебский курьер” з інтэрв’ю патэнцыйных кандыдатаў -- затрыманы
Наклад “Витебского курьера” быў затрыманы, калі дырэктар выдання В.Рамнёў вёз газету са Смаленску, дзе яна друкуецца. Выданне зарэгістравана ў Расійскай Федэрацыі, бо ў Віцебску зрабіць гэта аказалася немагчымым.
Недалёка ад райцэнтра Лёзна, ужо на тэрыторыі Беларусі, машыну Віктара Рамнёва спынілі супрацоўнікі міліцыі і загадалі ехаць з імі у пастарунак.
11 тысяч асобнікаў газеты, дзе былі надрукаваны інтэрвію з патэнцыйнымі кандыдатамі Юрыем Глушаковым і Сяргеем Рыжовым, супрацоўнікі Лёзненскага РАУС арыштавалі.
У Лёзна выехаў віцебскі праваабаронца Павел Левінаў. Далейшыя падзеі ён апісаў і адкаментаваў так:
- Віктара Рамнёва адвезлі ў раённы суд, дзе збіраліся судзіць за незаконны распаўсюд выдання. Перавозка гэтаксама лічыцца распаўсюдам. Прэтэнзія з боку супрацоўнікаў міліцыі была адна: нібыта расійскія выданні павінныь мець спецыяльны дазвол, каб распаўсюджвацца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Гэта не так: большасць газет і часопісаў, накшталт «Спид-инфо» и «Лиза» прадаюцца ў нас без усялякіх адмысловых дазволаў. Але ж “Витебский курьер” – газета грамадска-палітычная. У судзе Віктар Рамнёў заявіў, што хоча наняць адваката, і працэс перанеслі на 12 кастрычніка. Для В.Рамнёва гэта ўжо не першы раз, калі яго судзяць па такой прычыне. А для газеты – ужо не першы арышт накладу. І адбываюцца падобныя інцыдэнты, як правіла, падчас значных палітычных падзеяў у краіне.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”