viasna on patreon

У Оршы больш за ўсё падпісваюцца за Някляева і Раманчука

2010 2010-10-08T19:22:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sbor-podpisey-glavnaya.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Аршанскім рэгіёне інтэнсіўна працуюць каманды па зборы подпісаў за будучых кандыдатаў у прэзідэнты.

Аб самай вялікай колькасці сабраных подпісаў - больш за дзве тысячы рапартуе штаб Уладзіміра Някляева. Яго зборшчыкі ў асноўным практыкуюць абыход кватэр. Ненашмат менш - каля паўтары тысяч подпісаў мае ў сваім распараджэнні аршанская каманда Яраслава Раманчука. Пра гэта паведаміў яго кіраўнік Уладзімір Юржыц.

Пра 700-900 наяўных подпісаў за Віталя Рымашэўскага ўпэўнена кажа каардынатар яго каманды Яўген Анішчанка. Крыху больш за 500 подпісаў мае ў сваім актыве на Аршаншчыне Аляксей Міхалевіч. Трыста подпісаў сабрана за Рыгора Кастусёва. Менш за ўсё подпісаў у Андрэя Саннікава - каля сотні.

На Аршаншчыне таксама працуюць каманды Мікалая Статкевіча і Уладзіміра Уса. Але колькасць сабраных подпісаў яны паведаміць не змаглі.

Згодна з заканадаўствам збор подпісаў працягваецца да 29 кастрычніка.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства