viasna on patreon

Бабруйск: Подпісы за Лукашэнку збіраюць у дзіцячых садках і інтэрнаце аўтаколеджа

2010 2010-10-08T15:46:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lacinski_siarzhuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяржук Лацінскі, сябра ініцыятыўнай групы Р.Кастусёва

Сяржук Лацінскі, сябра ініцыятыўнай групы Р.Кастусёва

Праваабаронцам стала вядома, што ў 5-м і 6-м мікрараёнах Бабруйска загадчыкі дзіцячых садкоў збіраюць подпісы ў сваіх калектывах. Пра гэта сябрам ініцыятыўнай групы Р.Кастусёва падчас збору подпісаў паведаміла супрацоўніца аднога з садкоў.

-  Мы ходзім па кватэрах, стаім у пікеце каля рынка, і людзі самі падыходзяць, шмат чаго цікавага распавядаюць. Адна жанчына пажалілася, што загадчыца садка сказала ім сабраць пашпарты і прынесці ў яе кабінет, - распавядае сябра ініцыятыўнай групы Сяржук Лацінскі. – Да таго ж  яна адзначыла, што так збор подпісаў праходзіць і ў іншых дзіцячых садках абодвух гэтых мікрараёнаў.

Падобным чынам збіраюць подпісы і ў інтэрнаце аўтаколеджа. Навучэнцам, якім споўнілася 18 год, загадалі прынесці пашпарты і паставіць подпісы за Лукашэнку. Калі дзяўчаты і хлопцы адмаўляюцца, на іх спрабуюць паўплываць пагрозамі - напрыклад, пазбавіць пакоя ў інтэрнаце. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства