viasna on patreon

Гродна: Ніякіх слядоў ажно 11 ініцыятыўных групаў знайсці не ўдалося

2010 2010-10-08T15:23:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/grodno-reka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гродне кампанія па зборы подпісаў на прэзідэнцкіх выбарах праходзіць з пераменным поспехам. Незалежныя назіральнікі адзначаюць, што актыўна збор подпісаў вядуць толькі 6 ініцыятыўных групаў: за дэмакратычных вылучэнцаў –  штабы Рыгора Кастусёва, Андрэя Саннікава, Уладзіміра Някляева, Віталя Рымашэўскага, Яраслава Раманчука, а таксама ініцыятыўная група Аляксандра Лукашэнкі. Ніякіх слядоў ажно 11 іншых прэтэндэнтаў дагэтуль у горадзе над Нёманам не было заўважана.

Асабліва цікава ў гэтым рэчышчы выглядае асоба Сяргея Гайдукевіча. Ён заявіў, што ўжо сабраў патрэбныя 100 тысяч подпісаў, а потым зняў сваю кандыдатуру. Вельмі цікава, дзе і як яны былі сабраныя, калі ў абласным цэнтры за тыдзень не аб’явіўся аніводны зборшык подпісаў з ініцыятыўнай групы лідара ЛДПБ?

Сёння ўпершыню на мясцовым Скідзельскім рынку, побач з пікетамі па зборы подпісаў у падтрымку Андрэя Саннікава, Рыгора Кастусёва і Уладзіміра Някляева з’явіліся актывісты гарадской арганізацыі БРСМ, якія сталі збіраць подпісы за Аляксандра Лукашэнку. Прастаялі гэтыя маладзёны нядоўга – паўтары гадзіны. Сабраўшы ўчатырох каля 15 подпісаў, яны першымі завяршылі свой пікет і пакінулі люднае месца.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства