viasna on patreon

"Зялёныя" не губляюць надзеі сабраць 100 тысяч подпісаў

2010 2010-10-08T14:45:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/glusharov.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Партыя «Зялёныя» упарта працягвае верыць ва ўласны поспех у гэтай прэзыдэнцкай кампаніі, і разглядае сваё зняцце з выбарчай гонкі пакуль як гіпатэтычнае.

«Збор подпісаў ідзе цяжка, але тая колькасць, якую мы маем штодня, нас цалкам задавальняе», - кажа кіраўнік перадвыбарчага штаба Юрыя Глушакова Дзмітрый Кучук. Зрэшты, канкрэтныя лічбы ўжо сабраных подпісаў «Зялёныя» агучваць не спяшаюцца.

Ніякіх перашкод пры зборы подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта лідэра Беларускай партыі «Зялёныя» яго ініцыятыўная група не зафіксавала.

У штабе «Зялёныя» не губляюць надзеі сабраць 100 тысяч подпісаў за свайго кандыдата, як не выключаюць і магчымасці перайсці ў шэрагі іншага прэтэндэнта на пасаду кіраўніка дзяржавы, у выпадку, калі дасягнуць запаветных лічбаў не атрымаецца.

«Рашэнне аб падтрымцы іншага кандыдата можа быць прынята цэнтральным саветам партыі пры дзвюх умовах: калі мы не збярэм 100 тысяч подпісаў, і калі іншы кандыдат падтрымае тэзісы, закладзеныя ў нашу перадвыбарчую праграму», - адзначыў Дзмітрый Кучук.

Між тым, як стала вядома сёння БелаПАН, лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч здымае сваю канндыдатуру з прэзыдэнцкіх выбараў. Адпаведную заяву Гайдукевіч толькі што падаў у ЦВК.

Напярэдадні з перадвыбарчай гонкі сышоў яшчэ адзін прэтэндэнт у кандыдаты мінскі інжынер-будаўнік Пётр Барысаў, які далучыўся да каманды прэтэндэнта ад БХД Віталя Рымашэўскага.

Такім чынам, у перадвыбарчым марафоне працягваюць ўдзел 15 кандыдатаў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства