viasna on patreon

Лідэру ініцыятыўнай групы Някляева на Случчыне абвясцілі аб звальненні

2010 2010-10-08T09:15:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/uvolnenie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Анатолю Юрэвічу, кіраўніку ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева на Случчыне, паведамілі аб скасаванні кантракту. 7 кастрычніка яго запрасілі ў аддзел кадраў Слуцкага будаўнічага ўчастку філіяла "Мінскэнэргаспецрамонт" РУП "Мінскэнэрга", дзе ён працуе старэйшым майстрам, і прапанавалі падпісаць паведамленне аб скасаванні кантракту.

- Я напісаў, што не згодзен з гэтым рашэннем, - заявіў Анатоль Юрэвіч. - У адпаведнасці з працоўным заканадаўствам, адміністрацыя прадпрыемства павінна была папярэдзіць мяне аб гэтым за месяц  да заканчэння тэрміна кантракту. Працоўная дамова заканчваецца 21 кастрычніка. Такім чынам, кантракт са мной не можа быць скасаваны.

Па словах Анатоля Юрэвіча, напярэдадні, 6 кастрычніка, галоўны інжынер прадпрыемства ўручыў яму падзяку, а  1 кастрычніка з ім была складзена дадатковая дамова, у якой абумоўлівалася павышэнне яго заробку.

Як паведамлялася раней, на сайце rabota.by 21 верасня была размешчана аб'ява аб вакансіі старэйшага майстра ў Слуцкам будаўнічым участку філіяла "Мінскэнэргаспецрамонт" РУП "Мінскэнэрга". На гэтай пасадзе ў дадзены момант працуе Анатоль Юрэвіч.

Тады, каб выключыць магчымую правакацыю, знаёмы Анатоля пазваніў па тэлефоне, указаным у аб'яве. Трубку зняла супрацоўніца аддзела кадраў філіяла "Мінскэнэргаспецрамонт", якая прапанавала сушукальніку адправіць рэзюмэ па факсе або пад'ехаць на гутарку ў офіс. "Скажыце, а гэтае працоўнае месца было нядаўна створана?" - удакладніў сушукальнік. - "Не, у нас цяпер чалавек звальняецца", - растлумачыла супрацоўніца.

Шакаваны весткай аб будучым звальненні, Анатоль Юрэвіч сказаў, што мае намер працаваць як і раней, і сыходзіць з ініцыятыўнай групы лідэра грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду" не збіраецца.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства