viasna on patreon

Брэст: Бібліятэкараў прымушаюць падпісвацца за Аляксандра Лукашэнку

2010 2010-10-08T09:02:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chynounik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У рэдакцыю газеты «Брестский курьер» патэлефанавала адна з супрацоўніц Цэнтральнай гарадской бібліятэкі Брэста і распавяла, што адміністрацыя ўстановы абавязала ўсіх супрацоўнікаў прынесці свае пашпарты і паставіць свае подпісы за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Аляксандра Лукашэнку.

Як стала вядома, аналагічныя ўказанні па тэлефоне паступілі і ў іншыя ўстановы, якія ўваходзяць у адзіную бібліятэчную сістэму горада. Пры гэтым бібліятэкараў папярэджваюць, што нежаданне ставіць подпіс за гэтага вылучэнца можа адгукнуцца "непрыемнасцямі" у будучым (у прыватнасці, непрацягненнем працоўнага кантракта). Супрацоўніца бібліятэкі, якая патэлефанавала ў рэдакцыю, задала пытанне: наколькі правамерна патрабаванне вышэйстаячага начальства падпісвацца за названага прэтэндэнта і ці можа адмова пацягнуць санкцыі з боку адміністрацыі? Пасля кансультацыі з праваабаронцамі журналісты «Брестского курьера»  працытавалі аўтару тэлефоннага званка палажэнні Выбарчага кодэкса, дзе ўтрымліваўся адказ на цікавячае бібліятэкара пытанне.      

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства