viasna on patreon

Зборшчыкаў подпісаў не пускаюць у салігорскія інтэрнаты

2010 2010-10-08T08:49:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На працягу трох дзён сябра ініцыятыўнай групы Уладзімера Някляева спрабаваў патрапіць у інтэрнаты салігорскіх навучальных устаноў. Але загад кіраўніцтва быў адназначны - не пускаць. Зборшчык падрыхтаваў скаргі ў раённую выбарчую камісію і пракуратуру.
5-га кастрычніка Адрэй Тычына зайшоў у інтэрнат Салігорскага педагагічнага каледжу з мэтай збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Уладзіміра Някляева, аднак яго адмовіліся прапусціць, запатрабаваўшы дазвол кіраўніцтва з адміністрацыі каледжу. 7-га кастрычніка валанцёр звярнуўся па дазвол на пропуск у інтэрнат да намесніцы кіраўніка па выхаваўчай працы (па сумяшчальніцтве ідэалагічны работнік) каледжа Румянцавай Л. П., але ў просьбе яму адмовілі, спаслаўшыся на забарону збору подпісаў ва ўстановах адукацыі. Аналагічныя вусныя адмовы на збор подпісаў у інтэрнатах былі атрыманы 6-га і 7-га кастрычніка ад дырэктара Салігорскага прафэсійна-тэхнічнга ліцэю №72 Піскунова Ю. М. і ад намесніцы дырэктара па выхаваўчай і ідэалагічнай працы Салігорскага горна-хімічнага каледжу Выляжанінай С. В.
Пры падтрымцы мясцовых праваабаронцаў валанцёр падрыхтаваў пісьмовыя звароты ў адзначаныя навучальныя установы, а таксама адмысловыя скаргі на незаконныя дзеянні кіраўніцтва гэтых устаноў адукацыі ў пракуратуру і Салігорскую раённую камісію па выбарах прэзідэнта.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства