viasna on patreon

Слуцк: Настаўнікам пагражаюць звальненнем за подпісы ў падтрымку Раманчука і Някляева

2010 2010-10-08T08:45:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/uhroza.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дырэктар сельскай школы 7 кастрычніка сабрала педкалектыў і абвесціла, што звольніць настаўнікаў, якія падпісаліся ў падтрымку дэмакратычных прэтэндэнтаў на пост прэзідэнта. Тамара Жанжэўская, дырэктар Амговічскай сярэдняй школы, растлумачыла, што дадзенае распараджэнне атрымала ад намесніка старшыні Слуцкага райвыканкама па ідэалогіі Пятра Даўгучыца і начальніка аддзела ідэалогіі Ларысы Дабровольскай, якая таксама з'яўляецца намеснікам старшыні Слуцкай раённай выбарчай камісіі па выбарах прэзідэнта.

Пра гэта паведаміў Анатоль Юрэвіч, кіраўнік ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева па Случчыне.

- У гэтай школе працуе настаўнікам фізкультуры Ігар Лясун. Ён сябра ініцыятыўных груп Някляева і Раманчука, - распавёў Анатоль Юрэвіч. - Дырэктар яму прапанавала на працу больш не хадзіць. Тамара Жанжэўская сказала педагогам, што яны не павінны падпісвацца ні за кога, акрамя Лукашэнкі. Акрамя таго, яна ўвяла ў зман недасведчаных у выбарчым заканадаўстве людзей, запэўніўшы іх, што грамадзянін можа падпісацца толькі за аднаго вылучэнца ў кандыдаты, і подпіс у падтрымку прэтэндэнта ў кандыдаты абавязвае грамадзяніна галасаваць за гэтага палітыка на выбарах. Ігар Лясун сказаў мне, што яго калегі, якія падпісаліся за вылучэнне Раманчука і Някляева, былі ў паніцы. Яны прасілі ануляваць свае подпісы, і Лясуну прыйшлося выкрэсліць іх з падпісных лістоў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства