viasna on patreon

У маладэчанскіх СМІ альтэрнатыўныя прэтэндэнты – праз коску

2010 2010-10-08T08:01:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maladziechanskaja_gazeta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У маладэчанскіх афіцыйных СМІ побач з любым матэрыялам пра выбары заўсёды сустракаецца прозвішча “Лукашэнка”. Пра астатніх прэтэндэнтаў у кандыдаты з моманту абвяшчэння выбараў напісалі толькі адзін раз у сувязі з рэгістрацыяй іх ініцыятыўных груп.

Маладэчанская зарэгістраваная прэса прадстаўлена двума выданнямі – райвыканкамаўскай “Маладзечанскай газетай” і недзяржаўнай “Рэгіянальнай газетай”. І ў той, і ў другой час ад часу сустракаюцца матэрыялы пра галоўную падзею краіны, прэзідэнцкія выбары.

Афіцыйная “Маладзечанская газета” змяшчае пастановы ЦВК, матэрыялы БЕЛТА, што  датычацца выбараў, на першай старонцы, але заўсёды побач з апымістычнымі паведамленнямі пра тое, што зрабіў ці паабяцаў кіраўнік дзяржавы.

Да прыкладу, у апошнім суботнім нумары “Маладзечанскай газеты” (№74 за 29 верасня 2010 г.) на першай паласе змешчаны тры артыкулы, ужо па назвах якіх можна здагадацца пра іх галоўнага “дзеючага героя”: “Ключы – у нашай кішэні”, “Мінімальная зарплата ўзрасце” і “Стаўка – 118 тысяч рублёў”.

Пад гэтай рубрыкай – матэрыял пра рэгістрацыю ініцыятыўных груп кандыдатаў. Прычым Аляксандру Лукашэнку, у адрозненні ад астатніх, адведзены цэлы абзац, зразумела, першы. Усе альтэрнатыўныя прэтэндэнты ў кандыдаты проста далей пералічаны праз коску.

На афіцыйным сайце райвыканкама назіраецца тая самая тэндэнцыя. Толькі тут наогул не узгадваецца пра канкурэнтаў спадара Лукашэнкі, а ў рубрыцы “Выбары” змяшчаюцца толькі працоўныя матэрыялы – матэрыялы ЦВК, пастановы райвыканкама і г.д.

У недзяржаўнай “Рэгіянальнай газеце” толькі адзін раз, на пятай старонцы напісалі штосьці пра прызначэнне ў Беларусі прэзідэнцкіх выбараў, і далей абыходзяць гэтую тэму бокам. Мабыць таму, што друкуецца газета ў дзяржаўнай друкарні.

Аўтарскія матэрыялы наконт выбараў у мясцовых зарэгістраваных СМІ адсутнічаюць. Бо выказванне свайго меркавання на такую тэму – справа небяспечная.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства